На продаж выстаўлены аўтамабіль ЗІЛ-433362 з цыстэрнай АЦ-2,5-40. Машына выпушчаная ў 2003 годзе і мае прабег 31 090 кіламетраў. Ступень зносу ацэненая ў 90%.

Кабіна месціць семярых чалавек, а цыстэрна, вырабленая Прылуцкім заводам супрацьпажарнага абсталявання, разлічаная на 2500 літраў вады і 195 літраў пенаўтваральніка. Помпа магутнасцю 40 конскіх сілаў выдае ваду пад ціскам у 10 атмасфер.

Аўтамабіль прадаюць за 5000 рублёў, знаходзіцца ён у Мінскім абласным упраўленні МНС па вуліцы Несцерава, 9А. Мяркуючы па маркіроўцы, машына была прыпісаная да пажарнай часці ў Лагойску.

Чытайце таксама:

Вакол Мінска выставілі на продаж рэкордную колькасць дамоў

Раённы шык. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя дарагія кватэры ў раённых цэнтрах

Хата, хлеў і шмат зямлі — ад 37 рублёў. Шукаем варыянты пад дачу ў Рэестры пустых дамоў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1