Аб'яднаны кабінет: Аляксандр Азараў, Валер Кавалеўскі, Святлана Ціханоўская, Аліна Коўшык, Валер Сахашчык. Фота: ОСЦ

Аб'яднаны кабінет: Аляксандр Азараў, Валер Кавалеўскі, Святлана Ціханоўская, Аліна Коўшык, Валер Сахашчык. Фота: ОСЦ

Нарада фракцый КР даслала ў АПК афіцыйны зварот з прапановай правесці слуханні справаздач асобных прадстаўнікоў Кабінета, а таксама выніковую справаздачу па працы Кабінета за год. У звароце нагадваецца, што нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская публічна заяўляла, што такія справаздачы будуць рабіцца рэгулярна і функцыю іх прыняцця павінна ўзяць на сябе рэарганізаваная Каардынацыйная рада. 

— У жніўні 2023 года з моманту фармавання Абʼяднанага пераходнага кабінета пройдзе год, — пазначана ў звароце. — Пры яго фармаванні нацыянальным лідарам Беларусі Святланай Ціханоўскай, а таксама прадстаўнікамі АПК былі зробленыя публічныя заявы адносна неабходнасці ўсталявання новай структуры адносінаў паміж АПК і рэфармаванай Каардынацыйнай радай. За Каардынацыйнай радай замацоўваліся прадстаўнічыя функцыі, функцыі нагляду за працай Кабінета, ухвалення складу і кандыдатураў прадстаўнікоў Абʼяднанага пераходнага кабінета, а таксама прыняцця яго справаздач», — абгрунтавалі нагоду звароту дэлегаты КР. 

Па выніках слуханняў будуць узгодненыя кандыдатуры сяброў АПК. 

Сярод прадстаўнікоў Кабінета згадваюцца ўсе шасцёра сяброў Кабінета, справаздачы якіх чакаюцца да разгляду: Аляксандр Азараў, прадстаўнік па аднаўленні правапарадку; Вольга Гарбунова, прадстаўніца па сацыяльных пытаннях; Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік па замежных справах; Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні; Павел Латушка, прадстаўнік па транзіце ўлады; Валерый Сахашчык, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0