Па словах Галоўчанкі, на складах сабралася прадуктаў амаль на 400 млн даляраў. Прычынамі, па якіх склалася такая сітуацыя, ён назваў змяненне цэн на замежных рынках і павелічэнне вытворчасці аналагічных тавараў у Расіі.

«Але спецыялісты кажуць, што гэта не трагічна, з'ява часовая: цана на кітайскім і наогул на азіяцкім рынку пачала расці. А ў цэлым мы працуем над змяненнем нашай стратэгіі развіцця малочнай і малакаперапрацоўчай прамысловасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

У адказ Лукашэнка параіў «не зацыклівацца» на адным-двух рынках, пашыраць геаграфію паставак і, напрыклад, пачаць экспарт у Зімбабвэ. «Ім дзетак няма чым карміць. І я паабяцаў, што мы ім дапаможам», — сказаў Лукашэнка. 

Чытайце таксама:

З-за засухі ў Беларусі загінулі збожжавыя на 37 тысячах гектараў

Кіраўнік «Гарызонта» кажа, што беларускі ноўтбук ужо прадаецца ў 18 краінах свету. Але адшукаць яго атрымалася толькі ў Расіі

У Беларусі забаранілі прадаваць тры віды алею расійскай вытворчасці

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1