Вадзім Пракоп'еў звярнуўся да Качанавай. Скрын відэа тэлеграм-канала Nexta

Вадзім Пракоп'еў звярнуўся да Качанавай. Скрын відэа тэлеграм-канала Nexta

Зварот палітыка апублікаваў тэлеграм-канал Nexta.

«Вельмі хутка, Наталля Іванаўна, жыццё прымусіць вас зрабіць вельмі складаны выбар. Мы ўсе назіраем за здароўем Лукашэнкі, і, нягледзячы на тое, што ён мае доступ да самых лепшых дактароў, мы разумеем, што нешта не так (…) Ёсць вялікая імавернасць, што яму не паздаровіцца яшчэ больш і здарыцца знакаміты сцэнар, пры якім вы будзеце на чале гэтай уладнай канструкцыі.

Я дапускаю, што вы пазбаўлены таго ўзроўню садызму, які ёсць у вашага шэфа. Я дапускаю, што, нягледзячы на адданую службу рэйху, вы не ўдзельнічалі асабіста і не аддавалі загады катаваць людзей на Акрэсціна», — кажа Пракоп'еў.

Ён мяркуе, што ў такім выпадку Качанава можа звярнуцца да Крамля па дапамогу, але засцерагае яе ад гэтага.

«Вы можаце ўвайсці ў гісторыю як чалавек, які стаў магільшчыкам беларускай дзяржаўнасці, а можаце стаць народным героем. Я дапускаю, што вы ў падручнік гісторыі хацелі б увайсці не як чалавек, які канчаткова скончыў з беларускай дзяржаўнасцю.

І для гэтага, Наталля Іванаўна, я прашу вас падумаць над прапановай. Гэта прапанова называецца круглы стол. З гісторыі Польшчы мы ведаем, што такое магчыма».

«Вы можаце быць тым чалавекам, які выратуе краіну, — працягвае Пракоп'еў. — Усё, што вам трэба зрабіць, — паверыць, што за намі таксама ёсць сіла. За мяжой ёсць паўмільёна беларусаў, і многія з іх навучаныя вайсковай справе.

Замест таго, каб чакаць, калі рускія правядуць спецаперацыю і падпаўзуць да вас са зброяй ці «Навічком», вы можаце проста адчыніць нам вароты. Ноччу. Я думаю, што Валер Сахашчык і многія іншыя афіцэры зробяць усё, каб транзіт прайшоў мірна». 

Палітык лічыць, што пра такі сцэнар не рана гаварыць.

«Я лічу, што вы знойдзеце спосаб нам падміргнуць, Наталля Іванаўна».

Пракоп'еў заўважае, што не мае надзеі на дамову з Лукашэнкам, які не прыме ніякіх умоў ад Еўропы.

«Наталля Іванаўна, я лічу, што ў вас ёсць варыянт узяць некалькі дзейных сілавікоў у саўдзельнікі, бо я веру, што сярод сілавікоў ёсць невялікая колькасць [людзей], непрамытая рускім светам, гатовая абараняць нацыянальную дзяржаву».

«Мы вас не кінем на разарванне рускім. Калі ласка, думайце», — такімі словамі Пракоп'еў скончыў свой зварот.

Нагадаем, сёння Мінскі гарадскі суд даў палітыку завочна 25 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з іх 5 гадоў турмы. Яго абвінавацілі ў змове, адным з вынікаў якой стаў нібыта падпал дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

Чытайце таксама:

Пракоп'еву прысудзілі завочна 25 гадоў зняволення. Дзе цяпер ён сам і чым займаецца?

«Змова сілавікоў»: хто тыя афіцэры, якіх судзяць разам з Пракоп'евым

Клас
92
Панылы сорам
9
Ха-ха
25
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
4