Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Пачалося з таго, што палітык-лібертарыянец Міхаіл Светаў напісаў, што Ціханоўская — «вельмі крутая».

«Пакуль расійская ліберальная апазіцыя разважала пра калектыўную адказнасць, брала на сябе адказнасць за вайну і пагражала рускім рэпарацыямі, Ціханоўская зрабіла ўсё, каб растлумачыць еўрапейцам розніцу паміж беларусамі і рэжымам Лукашэнкі».

Светаў далучыў да паста навіну пра рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, у якой пазначана, што грамадзян Беларусі не варта атаясамліваць з рэжымам Лукашэнкі, а таксама з заклікам да краін Рады Еўропы палегчыць бюракратычную цяганіну для беларусаў.

Да спрэчкі далучыўся журналіст «Медузы» Аляксей Кавалёў, які звярнуўся да палітыка Светава, а чаму той не робіць таго, што Ціханоўская. 

Далей трэд адышоў ад тэмы і скаціўся ва ўзаемныя абвінавачанні, да якіх далучылася вядомая расследавальніца Марыя Пеўчых. Да сутнасці спрэчкі ўдзельнікі пакуль не вярталіся. 

Цікава, што месяц таму член ФБК Навальнага Леанід Волкаў раскрытыкаваў Святлану Ціханоўскую за тое, што яна не зрынула Лукашэнку і замест гэтага займаецца абаронай беларусаў за мяжой. На думку Волкава, гэта памылка, якой ён і ФБК спрабуюць пазбегнуць.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што яго краіна будзе змагацца за вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў 

Ціханоўская не выключае, што папросіць дапамогі асабіста ў Зяленскага ў ваенным вызваленні Беларусі

У Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб прызнанні Беларусі краінай-агрэсарам

Клас
15
Панылы сорам
41
Ха-ха
150
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
5