Фота: uefa.com

Фота: uefa.com

Талісман аддае даніну павагі папулярнаму плюшаваму медзведзяняці, якое, як кажуць, з'явілася ў Нямеччыне ў пачатку XX стагоддзя. Яно спадзяецца натхніць 10 мільёнаў дзяцей па ўсёй Еўропе на актыўную дзейнасць.

Засталося выбраць аднаго з чатырох прэтэндэнтаў…

Albärt: маленькае медзведзяня з вялікімі ідэямі! Ідэальны сябар для кожнага футбольнага заўзятара!

Bärnardo: нямецкі мядзведзь, створаны для сусветнай сцэны! Гатовы да гульнявога дня!

Bärnheart: гарыць жаданнем і гатоўнасцю аб'яднаць сусветную футбольную супольнасць у самым сэрцы Еўропы!

Herzi von Bär: маленькае медзведзяня, у якога добрае сэрца і які жыве дзеля любові да гульні!

Талісман будзе прадстаўлены заўзятарам зборнай Нямеччыны гэтым вечарам на арэне «Шальке», дзе гаспадары фіналу сустрэнуцца ў таварыскім матчы з Калумбіяй.

«Як бацька, я ведаю, як важна стымуляваць уяўленне дзяцей», — тлумачыць экс-зорка зборнай Нямеччыны Філіп Лам — дырэктар Еўра-2024. «З запускам нашага талісмана турніру мы спадзяёмся стварыць вясёлага і сімпатычнага персанажа, які натхніць усіх атрымліваць задавальненне ад гульні ў футбол», — кажа футбаліст.

Нагадаем, што зборная Беларусі ў адборачным турніры трапіла ў адну групу са Швейцарыяй, Румыніяй, Ізраілем, Косавам і Андорай. Першыя тры матчы беларусы прайгралі (са Швейцарыяй — 0:5, з Румыніяй — 1:2, з Ізраілем — 1:2), а ўчора наша каманда выйграла ў Косава — 2:1).

Еўра-2024 пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Нарэшце! Футбольная зборная Беларусі перамагла

«Мне спадабалася: правільна гулялі» — галоўны трэнер пра матч з Косава

Зборная Іспаніі выйграла фінал Лігі нацый

З беларускіх футбольных клубаў працягваюць здымаць ачкі

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1