Момант вызвалення Сафіі 7 чэрвеня 2023 года. Яе забраў губернатар Прымор'я Алег Кажамяка. Фота: БелТА

Момант вызвалення Сафіі 7 чэрвеня 2023 года. Яе забраў губернатар Прымор'я Алег Кажамяка. Фота: БелТА

У самым пачатку расследавання справы Сапега заключыла пагадненне са следствам, але, на думку адваката, вялікіх ільгот гэта ёй не прынесла.

«Пры гэтым ёй давялося даць прызнальныя паказанні, даць доступ да носьбітаў інфармацыі, праз што пацярпела шмат людзей, магчыма, яшчэ больш пацярпіць. Інфармацыя, якая там захоўвалася, пацягнула або можа пацягнуць нядобрыя наступствы», — лічыць Антон Гашынскі.

Сапезе пагражала 12 гадоў пазбаўлення волі, суд прызначыў ёй роўна палову, бо яна выканала ўмовы пагаднення. Пасля заканчэння папярэдняга следства было пададзена хадайніцтва аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, але ёй адмовілі, пасля чаго судзілі. Знаходзячыся ў калоніі, Сапега падала прашэнне аб памілаванні, аднак камісія прагаласавала супраць.

Другі раз з хадайніцтвам аб памілаванні Сапега не звярталася да Лукашэнкі, кажа Антон Гашынскі. Быў пачаты працэс перадачы ў Расію — родныя дамагаліся таго, каб Сапега, як грамадзянка РФ, адбывала пакаранне там.

Як яе маглі памілаваць?

Адвакат нагадвае, што ў законе ёсць фраза: «калі іншае не ўстаноўлена прэзідэнтам». Менавіта гэтым пунктам і скарысталіся.

Адразу пасля вызвалення дзяўчына паляцела ў Дубай, цяпер яна адпачывае ў Тайландзе. Ці плануе яна вяртацца ў Беларусь ці Расію, Гашынскаму невядома.

***

Нагадаем, што памілаваную Аляксандрам Лукашэнкам Сафію Сапегу перадалі 7 чэрвеня з папраўчай калоніі ў Гомелі дэлегацыі Прыморскага краю, якую ўзначальваў губернатар Алег Кажамяка.

Сафія Сапега разам з Раманам Пратасевічам былі затрыманыя 23 мая 2021 года ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. 

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»). Год яна правяла ў гомельскай калоніі, дзе падвяргалася ціску.

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. 22 мая ён быў памілаваны

Чытайце таксама:

Сафія Сапега знаходзіцца зараз у Тайландзе

Сафія Сапега пра адносіны з Пратасевічам: Я б не назвала гэта каханнем

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу

Пратасевіч даў паказанні на Сафію Сапегу — «База»

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1