Сірыл Рамафоса. Фота: Wikimedia Commons

Сірыл Рамафоса. Фота: Wikimedia Commons

Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса прыехаў на чыгуначную станцыю Немяшаева ва Украіне, дзе яго сустрэлі спецыяльны пасланнік Украіны ў пытаннях Афрыкі і Блізкага Усходу, амбасадар Максім Субх і амбасадар Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ва Украіне спадар Андрэ Гроневальд».

Паведамляецца, што, акрамя прэзідэнта ПАР, у Кіеў для сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім павінны прыехаць лідары Каморскіх астравоў, Егіпта, Сенегала, Замбіі, Уганды і Рэспублікі Конга.

Як паведамляла раней агенцтва Reuters, яны распрацавалі «меры даверу» для спынення агню паміж Масквой і Кіевам. 

16 чэрвеня кіраўнікі афрыканскіх краін сустракаюцца з Зяленскім у Кіеве, а на наступны дзень — у Маскве з Пуціным.

Учора паведамлялася, што афрыканскія краіны прапануюць Расіі і Украіне шэраг умоў.

Чытайце таксама:

Афрыканскія краіны прапануюць Украіне і Расіі спіс умоваў для перамоў. Там згадваецца і Беларусь

Прэзідэнт ПАР заявіў, што Зяленскі і Пуцін пагадзіліся на мірную місію з Афрыкі

Зяленскі падтрымаў візіт лідараў афрыканскіх дзяржаў

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3