Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

На думку Рады ЕС, асноўная мэта — спрасціць працэс падачы заявы на атрыманне візы і павысіць эфектыўнасць. Акрамя таго, улады Еўрасаюза спадзяюцца, што новыя правілы ўмацуюць бяспеку ўнутры Шэнгенскай зоны.

Праўда, пра дакладныя тэрміны, калі гэтая навінка можа ўвайсці ў жыццё, пакуль не паведамляецца. Спачатку пагадненне мусяць ухваліць краіны — сяброўкі ЕС, каб пасля таго можна было пачаць працэдуру прыняцця.

Далей будзе створаная новая платформа для падачы заявак на атрыманне шэнгенскай візы, якая дазволіць усім заяўнікам уводзіць адпаведныя звесткі, загружаць электронныя копіі праязных дакументаў і дакументаў, што пацвярджаюць асобу, а таксама аплачваць візавы збор. Праз гэты ж вэб-сайт заяўнікі, як плануецца, будуць атрымліваць апавяшчэнні аб рашэннях па выдачы візы.

Пасля таго асабістыя візіты ў консульстве спатрэбяцца толькі асобам, якія падаюць дакументы ўпершыню, асобам з новымі праязнымі дакументамі і асобам з пратэрмінаванымі біяметрычнымі звесткамі.

Плануецца, што шэнгенскія візы будуць выдавацца ў лічбавым фармаце ў выглядзе двухмернага штрыхкода з крыптаграфічным подпісам. Гэтая новая форма нацэленая на змяншэнне рызык, звязаных з падробленымі і выкрадзенымі візавымі налепкамі, што ўмацуе цэласнасць візавай сістэмы.

Чытайце таксама:

«Пачыналі зімой, а трапілі ў візавы цэнтр толькі ў маі». Дзе танней атрымаць візу ў Еўропу?

Як беларусу трапіць у Англію і ЗША

Стала вядома, колькі візаў выдалі беларусам за мінулы год краіны Еўрасаюза

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3