Фота: Czarek Sokolowski / AP

Фота: Czarek Sokolowski / AP

Некалькі дзён таму аўтамабіль польскіх памежнікаў трапіў пад абстрэл з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта 15 чэрвеня паведаміў прадстаўнік памежнай службы Польшчы палкоўнік Аркад'юш Тывонюк падчас выступу ў польскім Сейме, перадае радыё RMF24.

Па словах палкоўніка, двое яго падначаленых афіцэраў сталі сведкамі пашкоджання іх машыны падчас патрулявання польска-беларускай мяжы. Невядомы снарад прыляцеў з тэрыторыі Беларусі і прабіў дзве бакавыя шыбы аўтамабіля.

«Нас упершыню абстралялі з тэрыторыі Беларусі. Невядома, хто і з чаго страляў, аднак хуткасць і кінетычная энергія снарада былі значнымі, што не падобна да пнеўматыкі. У выніку невядомы снарад прабіў дзве бакавыя шыбы аўтамабіля, праляцеўшы наскрозь. Гэта паставіла пад пагрозу жыццё і здароўе маіх падначаленых», — расказаў прадстаўнік польскай памежнай службы палкоўнік Аркад'юш Тывонюк.

Ён таксама дадаў, што толькі з пачатку гэтага года нелегальныя мігранты здзейснілі ўжо 12 300 спроб незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы. Штодзённа ў бок польскіх пагранічнікаў з Беларусі раз-пораз прылятаюць камяні і іншыя рэчы.

Нагадаем, што зусім нядаўна памежная служба Латвіі афіцыйна паведаміла, што ў канцы мінулага года былі зафіксаваны спробы рэжыму Лукашэнкі ўручыць мігрантам зброю для правакацыі перастрэлак з памежнікамі Еўрасаюза, аднак мігранты зброі не ўзялі. 

Чытайце таксама:

Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Як выглядае Аляксандр Лукашэнка без рэтушы — фоты за апошні месяц

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
28

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?