Выкладчыкі і студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Фота: psu.by

Выкладчыкі і студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Фота: psu.by

Учора паведамлялася, што з універсітэта звольнілі траіх супрацоўнікаў.

Адміністрацыя ўніверсітэта пацвердзіла «Нашай Ніве», што працоўныя адносіны спыненыя з дацэнтам кафедры гісторыі і турызму Віктарам Чараўкам ды дацэнтам кафедры канстытуцыйнага права і дзяржкіравання Сяргеем Глазырыным.

Прычыну іх звальнення не назвалі.

Пры гэтым у адміністрацыі абвяргаюць інфармацыю аб звальненні кандыдата гістарычных навук, намесніка дэкана інжынерна-будаўнічага факультэта Юрыя Кежы.

Учора BPN паведамляў таксама, што шэсць загадчыкаў кафедраў ПДУ напісалі заявы аб звальненні, каб не быць датычнымі да палітычнага пераследу калег.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», загадчыкі кафедраў напісалі заявы аб пераводзе на звычайную выкладчыцкую працу, ва ўніверсітэце яны застаюцца.

У адміністрацыі тым часам настойваюць: ва ўніверсітэце «ўсё нармальна».

«Студэнты здаюць сесію, дыпломнікі бароняцца, і ўсе працуюць у нармальныя рэжыме. Нічога складанага і сур’ёзнага няма», — заявіў яе прадстаўнік.

Што вядома пра звольненых выкладчыкаў

Чараўка і Глазырын былі затрыманыя разам з іншымі калегамі 23 мая (тады сілавікі затрымалі блізу паўтара дзясятка супрацоўнікаў універсітэта) і абвінавачаныя ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі». Чараўка адседзеў пад адміністрацыйным арыштам 13 дзён, а Глазырын — 15 дзён.

Віктар Чараўка. Фота: psu.by

Віктар Чараўка. Фота: psu.by

Кандыдат гістарычных навук Віктар Чараўка — аўтар больш чым 70 навуковых публікацыяў.

Сяргей Глазырын пісаў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Паўстанне 1863 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях». Абараніў яе ў 2017 годзе.

Яго навуковым кіраўніком быў Ігар Марзалюк. У Глазырына больш чым 20 апублікаваных навуковых работ.

Сяргей Глазырын. Фота: psu.by

Сяргей Глазырын. Фота: psu.by

Хто яшчэ трапіў пад пераслед

Раней студэнты дазналіся, што звольнены выкладчык фізкультуры Сяргей Рыкун.

Пасля затрыманняў 23 мая па 10 дзён адміністрацыйнага арышту прысудзілі выкладчыцы кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Алене Храмцовай і дацэнту кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіне Шараглазавай.

Ці застаюцца яны ва ўніверсітэце, невядома.

77-гадовую кандыдатку гістарычных навук, былую загадчыцу кафедры архітэктуры Галіну Захаркіну аштрафавалі на 2960 рублёў.

29 і 30 сакавіка затрымлівалі таксама супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка.

Сярод іх былая дырэктарка Тамара Джумантаева, наваполацкія фатографы Кірыл Смалякоў і Ігар Супранёнак, кандыдат філасофскіх навук, супрацоўнік Музея кнігадрукавання ў Полацку Ігар Бортнік.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца пасля выбараў 2020 года. За гэты час у краіне адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзеныя каля 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Глядзіце таксама:

У Полацку затрымалі ўніяцкага святара і 77-гадовую жанчыну

Алег Трусаў: Наступны прэзідэнт Беларусі будзе беларускамоўным, я ў гэтым не сумняваюся

Мінадукацыі: Адтэрміноўкі ад арміі для студэнтаў, якія вучацца за мяжой, застануцца толькі ў асобных выпадках

«За шэсць тыдняў даведалася больш, чым за пяць гадоў універсітэта». Настаўніца з Баранавіч паехала па абмене ў ЗША і змяніла жыццё

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
60

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?