ЗРК Patriot. Фота: David Keaton / AP Photo

ЗРК Patriot. Фота: David Keaton / AP Photo

Як паведаміла брытанскае Мінабароны, у рамках сумеснай ініцыятывы Украіна атрымае «сотні зенітных ракет малой і сярэдняй далёкасці і спадарожных сістэм», прычым іх перадача ўжо пачалася і павінна завяршыцца праз некалькі тыдняў.

Гэтыя ракеты неабходныя «для абароны крытычна важнай нацыянальнай інфраструктуры Украіны і далейшага забеспячэння поспеху контрнаступальных аперацый у найбліжэйшыя месяцы», як дадаюць у Мінабароны Вялікабрытаніі.

У сваю чаргу, выканаўца абавязкаў міністра абароны Даніі Трульс Лунд Поўльсэн заявіў, што ягоная краіна плануе перадаць дадатковыя 21,9 мільярда крон (2,94 мільярда еўра) для ўзначаленага Вялікабрытаніяй Міжнароднага фонду для Украіны цягам наступных некалькіх гадоў.

Пра сумесныя пастаўкі сродкаў СПА стала вядома падчас трынаццатага пасяджэння кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн» у Бруселі.

Напярэдадні стала вядома, што Міністэрства абароны Нідэрландаў набудзе чатыры радыёлакацыйныя сістэмы пасіўнага назірання VERA-EG коштам 150 мільёнаў еўра для Украіны.

Чытайце таксама:

Распрацоўшчык ЗРК Patriot перадасць Украіне яшчэ пяць комплексаў. У кампаніі задаволеныя, як яны выкарыстоўваюцца

ЗША абвесцяць пра новы пакет вайсковай дапамогі для Украіны на $2 мільярды

Некалькі краін абяцалі хутка перадаць сістэмы Patriot Украіне — Маравецкі

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1