Танк «Абрамс». Фота: AP Photo/Saurabh Das

Танк «Абрамс». Фота: AP Photo/Saurabh Das

Украінскія вайскоўцы пачнуць навучанне на танках M1A1 Abrams прыкладна на наступным тыдні. Пра гэта ў каментары «Голасу Амерыкі» распавёў прадстаўнік Пентагона Патрык Райдэр, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Паводле яго слоў, чакаецца, што амерыканскія інструктары пачнуць трэніроўкі ўкраінцаў на танках M1A1 Abrams «на працягу наступнага тыдня або каля таго». Акрамя таго, яшчэ адзін вайсковы чыноўнік на ўмовах ананімнасці распавёў, што на гэтым тыдні блізу 250 украінцаў прыбудуць у Нямеччыну на навучанне.

Украінскія вайскоўцы будуць трэніравацца на 31 танку Abrams, якія прыбылі ў Нямеччыну ў пачатку гэтага месяца. Амерыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што іншая партыя M1A1 Abrams знаходзіцца на рамонце ў ЗША і будзе дастаўлена ва Украіну да восені. Чакаецца, што навучанне ў Нямеччыне працягнецца каля 10 тыдняў.

Украінцаў навучаць, як кіраваць танкамі, як манеўраваць у блізкім баі, а таксама тэхнічнаму абслугоўванню.

Чытайце таксама:

Белы дом: Нашы танкі дапамогуць Украіне вызваліць усю сваю тэрыторыю. А Крым — гэта Украіна

Танкі Abrams Украіна атрымае ў пачатку восені

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0