Падчас Валынскай разні цалкам загінула сям'я Шведа. Фота: Інстытут нацыянальнай памяці (Польшча)

Падчас Валынскай разні цалкам загінула сям'я Шведа. Фота: Інстытут нацыянальнай памяці (Польшча)

Адказваючы на пытанне, ці павінен Зяленскі папрасіць прабачэння за Валынь, прадстаўнік польскага замежнапалітычнага ведамства адзначыў, што ў сітуацыі, калі «ўкраінская дзяржава гэтага не зрабіла, прэзідэнт Зяленскі павінен, аднак, узяць на сябе больш адказнасці».

На думку Ясіны, ён павінен сказаць: «Прашу прабачэння, просім аб прабачэнні». «Гэтая формула вельмі добра працуе ў польска-ўкраінскіх адносінах», — указаў ён.

«Мы, палякі, як польская дзяржава ўзялі на сябе адказнасць за злачынствы, учыненыя нашай краінай у дачыненні да ўкраінцаў. Не хапае такой адказнасці з боку Украіны, хоць шмат што змянілася да лепшага», — дадаў Ясіна.

Ён пры гэтым прызнаў, што ў адносінах Польшчы і Украіны ёсць шмат іншых, больш важных пытанняў і для ўкраінскага народа цяпер праблема Валынскай разні не самая важная.

Клас
20
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1