Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«На камандным пункце кіраўнік расійскага вайсковага ведамства заслухаў даклады камандуючага групоўкай «Усход» і афіцэраў штаба па бягучай абстаноўцы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Таксама было апублікавана відэа, дзе разам з Шайгу на нарадзе прысутнічаюць начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення (ГАУ) Генштаба Сяргей Рудской і генерал-палкоўнік Андрэй Кузьменка, але няма генерал-лейтэнанта Рустама Мурадава.

Пра тое, што групоўкай «Усход» больш не кіруе Мурадаў, раней паведамлялі СМІ і тэлеграм-каналы, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі не было.

«Камандуючаму і камандзірам пастаўлена задача працягваць актыўнае вядзенне комплекснай разведкі для своечасовага выкрыцця планаў праціўніка і спынення іх рэалізацыі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінабароны.

Магчыма, гаворка ідзе пра ўкраінскае контрнаступленне. Запарожскі кірунак лічыцца самым імаверным для наступальных дзеянняў Украіны ў сілу яго пераваг для ўкраінскай арміі. Поспех у часе гэтага наступу дазволіць украінцам не толькі вярнуць кантроль над Запарожскай АЭС, але і — у выпадку выхаду да Азоўскага мора — перарэзаць «сухапутны мост» у Крым, па сутнасці, ізаляваўшы размешчаную там расійскую групоўку, піша Бі-бі-сі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1