Элізабет Холмс. Фота AP

Элізабет Холмс. Фота AP

Акруговы суддзя суда ў Каліфорніі Эдвард Давіла прызначыў у сераду дату, калі 39-гадовая Холмс пачне адбываць 11-гадовы турэмны тэрмін, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

«Холмс стала вядомая пасля таго, як заявіла, што невялікія апараты Theranos могуць праводзіць мноства дыягнастычных тэстаў, выкарыстоўваючы толькі некалькі кропель крыві. Летась яна была прызнаная вінаватай у махлярстве.

Яна звярнулася ў 9-ы Акруговы апеляцыйны суд ЗША з просьбай прыпыніць выкананне прысуду 25 красавіка, за два дні да таго, як яна павінна была з'явіцца ў турму. У аўторак суд адхіліў гэтую просьбу», — піша агенцтва.

Суддзя Давіла раней адхіліў яе аргумент аб тым, што апеляцыя, верагодна, прывядзе да новага судовага разбору, што з'яўляецца парогам для таго, каб яна магла застацца на волі пад заклад.

Пракуроры заявілі падчас судовага працэсу, што Холмс сказіла інфармацыю аб тэхналогіях і фінансах Theranos. Яна дала паказанні ў сваю абарону, заявіўшы, што ў той час яна лічыла свае сцвярджэнні праўдзівымі.

Суабвінавачаны Холмс, былы прэзідэнт Theranos Рамеш «Сані» Балвані, быў прызнаны вінаватым у падмане інвестараў і пацыентаў Theranos на асобным судовым працэсе і асуджаны да 12 гадоў і 11 месяцаў зняволення.

Балвані пачаў адбываць пакаранне 20 красавіка, пасля таго як Давіла і 9-ы акруговы суд адхілілі яго просьбу застацца на волі пад заклад падчас апеляцыі.

Forbes назваў Холмс самай маладой жанчынай-мільярдэрам у свеце ў 2014 годзе, калі ёй было 30 гадоў, а яе доля ў Theranos каштавала 4,5 мільярда даляраў. Theranos абрынулася пасля таго, як у 2015 годзе ў Wall Street Journal з'явілася серыя артыкулаў, у якіх ставіліся пад сумнеў яе тэхналогіі.

Чытайце таксама:

Махлярства са стартапам Theranos. Для экс-мільярдэршы Элізабет Холмс патрабуюць 15 гадоў турмы

Элізабет Холмс далі 11 гадоў турмы за маштабнае махлярства са стартапам Theranos

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2