Фота: «Вясна»

Фота: «Вясна»

На ўкусы мошак рэакцыя можа быць самай рознай — ад моцнага свербу і раздражнення, да высокай тэмпературы і сур’ёзнай алергічнай рэакцыі.

Пры гэтым, як паведамляюць сваякі зняволеных, у калонію не прапускаюць ніякія сродкі абароны — іх проста нельга перадаваць па правілах рэжыму калоніі.

Ніякіх маскітных сетак там, зразумела, няма. Пры гэтым жылыя баракі практычна ўвесь час знаходзяцца на праветрыванні. І мошкі літаральна грызуць зняволеных. Як паведамляюць родныя асуджаных, у многіх на целе множныя пухіры і алергія. І яны страшна ад гэтага пакутуюць.

Такая ж сітуацыя ў так званай «гасцініцы для працяглых спатканняў», у якую прыязджаюць родныя асуджаных. Дарэчы, па шматлікіх водгуках, гэта адна з найгоршых такіх «гасцініц» у сістэме ДВП Беларусі. У пакоях там пастаянная сырасць. І калі памяшканне там не адкрыць на праветрыванне, то спаць там проста нерэальна. Але калі гэта зрабіць — машкара ў пакоі літаральна кішыць.

Пры гэтым адміністрацыя калоніі па-ранейшаму забараняе да праносу рэпеленты. Адзіны варыянт — максімальна намазаць сябе тоўстым слоем мазяў. Але гэтага хапае толькі на паўдня. А ў большасці асуджаных няма і гэтай магчымасці.

Чытайце таксама:

Беларусь атакуюць мошкі. Вядомы хімік распавёў, як ад іх ратавацца 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
22