«Расійскі абстрэл, які складаўся з гіпергукавых ракет «Кінжал», крылатых ракет «Калібр» і іншых боепрыпасаў, пашкодзіў генератар батарэі Patriot і частку электронікі сістэмы», піша выданне. 

Па словах трох іншых амерыканскіх чыноўнікаў, пашкоджанні былі мінімальнымі ці «нязначнымі». Па словах аднаго з чыноўнікаў, сістэма заставалася функцыянальнай на працягу ўсяго нападу і застаецца ў сетцы.

ЗША накіравалі інспектараў для праверкі сістэмы.

Адной з версій здарэння з'яўляецца тое, што гэта абломкі ракеты пашкодзілі Patriot, але спецыялісты разглядаюць і іншыя варыянты.

Мінабароны Расіі раней заявіла, што 16 мая нібыта «высокадакладным ударам» «Кінжала» расіяне паразілі Patriot.

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2