Фота, зробленае на рынку ў Магілёве, даслала ў рэдакцыю Tochka.by чытачка. На цэнніку красуецца цана — 120 рублёў за кілаграм. 

На цэнніку напісана, што вырашчаныя ягады ў Іспаніі.

Адкуль такі кошт — незразумела. Магчыма, «стары» прывоз. У любым выпадку, цана відавочна не прыцягвае пакупнікоў, а толькі адпуджвае. Асабліва калі цэны на сезонную прадукцыю ўпэўнена зніжаюцца, у тым ліку і на ягады.

А што ў Мінску?

На Заходнім рынку прапануюць шмат узбекскай чарэшні. Але кошты на яе адэкватныя.

Ёсць варыянт — 20 рублёў за кілаграм. На цэнніку напісана — «Бомба».

«Вельмі салодкая, проста мёд», — прапануе прадавец.

Жанчына кажа, што летам ягады, імаверна, стануць яшчэ таннейшымі. Але і цяпер кошт цалкам прымальны.

Можна купіць чарэшні і даражэй — за 25 і за 28 рублёў за кіло. Ягады прывезеныя з Грэцыі.

«Калі возьмеш пару кіло, дадзім зніжку 5 працэнтаў», — кажуць прадаўцы.

Чытайце таксама:

На мінскай Камароўцы з'явіліся абрыкосы, але па атамнай цане

На мінскім рынку з'явіліся першыя столінскія агуркі. Пачым прадаюць?

Анлайн-гіпермаркет у тэлеграме. Якія тавары з Еўропы беларусы прадаюць у чатах і наколькі цэны адрозніваюцца ад таго, што ў краме

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1