Людміла Кірыленка — прадпрымальніца, мае дваіх дзяцей. Была затрыманая 19 студзеня 2022 года па крымінальнай справе, распачатай пасля акцый пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. У жанчыны дома правялі ператрус, адвезлі ў СК Жлобіна на допыт, а затым змясцілі ў ізалятар.
Праз некалькі дзён яе перавялі ў гомельскі СІЗА і прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
22 красавіка 2022 года суд Жлобінскага раёна пастанавіў пакараць жанчыну пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года. Судзіў Кірыленку суддзя Яўген Ерафееў.
У жніўні 2022 года палітзняволеную перавялі з СІЗА-3 для адбывання пакарання ў гомельскую калонію №4.
Чытайце таксама:
Затрымалі мінскага відэографа — ГУБАЗіК сцвярджае, што на яго данеслі суседзі
«Я здольная перажыць амаль усё». Два з паловай гады Кацярына Андрэева ў зняволенні