Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон 14 мая. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон 14 мая. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Ваенная падтрымка, якую аказвае Францыя з пачатку вайны, каб даць Украіне магчымасць абараніць сябе, працягнецца, рыхтуюцца новыя ваенныя пакеты з пастаянным улікам найбольш надзённых і неадкладных патрэб Украіны для ўмацавання яе абароназдольнасці.

У найбліжэйшыя тыдні Францыя правядзе падрыхтоўку і аснасціць некалькі батальёнаў дзясяткамі браніраваных машын і лёгкіх танкаў, у тым ліку AMX-10RC», — гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Украіны і Францыі па выніках сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Эмануэля Макрона, якую апублікавала прэс-служба ОПУ.

Акрамя таго, «Францыя засяродзіла свае намаганні на падтрыманні магчымасцяў супрацьпаветранай абароны Украіны, каб абараніць яе насельніцтва ад удараў Расіі».

Таксама адзначаецца, што Францыя прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах ЕС і НАТА па падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі позна ўвечары 14 мая прыбыў у Парыж, у Елісейскім палацы яго сустрэў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Чытайце таксама:

Зяленскі сустрэўся з Папам Францішкам і зрабіў яму незвычайныя падарункі

Шольц: Пуцін хоча зрабіць Украіну і Беларусь часткамі Расіі

Зяленскі паціснуў руку Ціханоўскай

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0