Пахаванне, як і было запланавана, адбылося на пінскіх могілках «Таргошыцы».
«Там было каля 20 чалавек, гэта сваякі і сябры Мікалая», — адзначыла крыніца.
Пра смерць Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома 7 мая. 28 лютага суд прыгаварыў яго да 1 года пазбаўлення волі за знак «смешна» пад карыкатурай на Аляксандра Лукашэнку.
Мікалай Клімовіч перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы і перад прысудам сказаў: «Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца».
Чытайце таксама: