Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Служба паведаміла, што буры мядзведзь з'явіўся ў Шальчынінскім раёне і некалькі кіламетраў ішоў уздоўж мяжы.

«Нядаўна быў прыняты закон аб заснаванні інстытута памочнікаў САДЛ. Мы рыхтуемся да кастынгу і набору такіх памочнікаў. Аднак першы такі памочнік ужо патруляваў у Шальчынінскім раёне, у Дзевянішскай пятлі, пры гэтым памежнікаў аб сваёй дзейнасці загадзя не інфармаваў. Уздоўж фізічнага бар'ера на мяжы з Беларуссю ён прайшоў амаль 3 км і праверыў сітуацыю каля вёсак Курмеленай і Янкунай. Парушэнняў на гэтым участку памочнік не знайшоў, нікога не затрымаў», — пажартавалі супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы.

Мяркуецца, што ў Літве бурыя мядзведзі не жывуць, часам прыходзяць з Латвіі і з Беларусі. Праўда, апошнім часам ёсць інфармацыя пра тое, быццам адзін мядзведзь зімаваў у Літве. Калі вы сустрэлі бурага мядзведзя — не панікуйце і спакойна сыходзьце, папярэджваюць спецыялісты.

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
3