Альберт Рыбак. Фота: Bysport

Альберт Рыбак. Фота: Bysport

«Не магу зразумець, за што нас пакаралі. Сур'ёзна вам кажу. Мы ніякіх гульняў не здавалі. Калі Гомза (Дзмітрый Гомза — былы гулец «Белшыны» абвешчаны персонай нон-грата ў беларускім футболе і пакараны штрафам 37 тысяч рублёў. — НН) і быў датычны да нейкага дамоўнага матча, то ўсе астатнія футбалісты гулялі сумленна. Трэнеры рабілі сваю працу. Ніякіх падвохаў. З мінскім «Дынама» мы таксама сумленна гулялі», — кажа Альберт Рыбак.

«Чаму так караюць гульцоў? Як хлопцы аддадуць гэтыя грошы? Давайце будзем сумленныя, падыдзем да пытання па-мужчынску. Яны і так за капейкі гуляюць. Прыклад: брамнік згуляў з «Дынама» «на нуль» — а яго пакаралі. Вы лічыце: гэта правільна? Не ведаю, чаму такія штрафы», — дадаў трэнер.

Ён кажа, што сходу ў клубе наконт гэтай сітуацыі пакуль не было.

«Цяпер вось гульцы ўбачылі [навіны] і не зразумелі. Некаторыя нават не ведаюць, што сказаць. Ні ў каго няма тлумачэнняў. Калі б былі вінаватыя — калі ласка. Але гульні мы не здавалі. Да матча з «Шахцёрам» рыхтаваліся як звычайна», — дадаў Рыбак.

Чытайце таксама:

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2