Аляксандр Іваноў быў затрыманы 23 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай па двух артыкулах: арт. 339 КК (хуліганства) і арт. 342 КК (групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе «Вясна».

7 ліпеня 2022 года Аляксандра асудзілі да 1 года і 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і 19 жніўня 2022 года этапавалі ў бабруйскую калонію № 2. 

Вядома, што адміністрацыя калоніі змясціла палітвязня ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) аж да заканчэння тэрміну. 

8 мая Аляксандр выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Ларыса Кузьменка выйшла на волю. У яе была клаўстрафобія

Выйшла на волю былая настаўніца з Мёраў Эма Сцепулёнак

Выйшаў на волю навуковец Ігар Бортнік

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0