Фота: krym.news

Фота: krym.news

Першыя ў чарзе — шэсць мікрараёнаў горада: Рабочы пасёлак, Ямніцкі, Мір-1, Мір-2, Спадарожнік, Казіміраўка. Таксама без гарачай вады застануцца жыхары дамоў на вуліцах Мянжынскага, Чалюскінцаў, Будаўнікоў, Касманаўтаў, праспекта Міру ад гасцініцы «Магілёў» да ўніверсітэта імя Куляшова, а таксама дамоў па праспекце Міру № 8; 10; 12; 16; 18, Ціміразеўскай № 42; 44, зав. 3-і Кастрычніцкі № 4; 7а; 9; 11, паведамляе «Спутнік».

Тут гарачае водазабеспячэнне будзе адсутнічаць з 10 па 22 мая.

Таксама з 10 мая на некалькі дзён застануцца без гарачай вады жыхары брэсцкага мікрараёна Бярозаўка. Але там работы плануюць скончыць 13 мая.

12 мая адключэнне вады пачнецца ў Віцебску. 

У Мінску адключаць ваду 16 мая, у Гомелі — 17 мая, а ў Гродне — 24 мая.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0