Радыёстанцыя зусім трохі не дажыла да свайго трыццацігоддзя.

Як паведаміла Tochka.by крыніца, знаёмая з сітуацыяй, «Бі-Эй» больш не існуе і яго вяшчанне аднаўляць не плануецца.

На пачатку лютага BA, як і афіляваныя «Мелодыі стагоддзя», якія належаць той жа юрыдычнай асобе, перасталі выходзіць у эфір на фоне дрэннага фінансавага становішча.

Даўгі кампаніі па арэндных і іншых плацяжах пакрыла галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі. Гэта адзін з найбуйнейшых дзяржаўных аператараў нерухомасці, які прапануе ў арэнду памяшканні ў адміністрацыйных будынках сталіцы і абласных цэнтраў.

Па некаторых даных, дзяржарганізацыя планавала аднавіць эфір на звыклай частаце, але дамовіцца з папярэднім уладальнікам не атрымалася. У выніку ад задумы адмовіліся, радыё няма і больш не будзе.

Па наяўнай інфармацыі, з тымі нешматлікімі работнікамі, якія заставаліся ў штаце да апошняга, цалкам разлічыліся з улікам сфармаванай запазычанасці.

Фінансавая сітуацыя на радыё «Бі-Эй» даўно не была такой, як у «залатыя гады». Але яна стала пагаршацца яшчэ з-за пандэміі каранавіруса, калі пачаў, а потым працягнуў прыкметна прасядаць рынак рэкламадаўцаў.

Першая прыватная FM-радыёстанцыя Беларусі

«Радыё Бі-Эй» запрацавала 24 сакавіка 1993 года і стала першай прыватнай беларускай станцыяй у FM-дыяпазоне. Заснавальнікам выступіла беларуска-амерыканскае прадпрыемства «Бі Эй Інтэрнэшнл».

Фірмовымі галасамі BA ў свой час былі Андрэй Халадзінскі, Сяргей Кузін, Пётр Міхальцоў, Ірына Юзвак, Дзмітрый Шунін, Юрый Цароў (Клаўс Мюлер) і многія іншыя.

У 1990-я «Радыё Бі-Эй» можна было назваць самай багатай радыёстанцыяй: у тым ліку з-за невялікай колькасці канкурэнтаў пытанняў з рэкламадаўцамі не ўзнікала.

А з 1998 года радыёстанцыя стала адзінай у сваім родзе, адкрыўшы яшчэ і начны клуб «Юла». У 2000-х з'явілася і афіляваная радыёстанцыя «Мелодыі стагоддзя», якая таксама працаваць больш не будзе.

Чытайце таксама:

Напярэдадні свайго 30-годдзя перастала вяшчаць радыё «Бі-Эй». Яно збанкрутавала

Адбыліся затрыманні і суды над супрацоўнікамі гомельскага радыё

Полк Каліноўскага спрабуе наладзіць радыётрансляцыі з Украіны ў Беларусь

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
30
Абуральна
2