Шахтер Солигорск Shakhtyor Salihorsk Шахцёр Салігорск

«Шахцёр» Салігорск. Фота fcshakhter.by

Як стала вядома football.by, КДК Беларускай федэрацыі футбола правяла ўжо некалькі пасяджэнняў па пытанні санкцый да «Шахцёра» і іншых удзельнікаў ЧБ за арганізацыю дамоўных матчаў і карупцыю. На гэтых пасяджэннях, куды прыязджалі і прадстаўнікі каманд, праводзілася падрыхтоўчая праца для вынясення канчатковага вердыкту.

Варыянтаў для пакарання шмат, і яны грунтуюцца на артыкулах дысцыплінарнага кодэкса БФФ. А менавіта, на артыкуле 98 (карупцыя) і артыкуле 99 (арганізацыя дамоўных матчаў).

Пад першы з гэтых артыкулаў падпадае так званае стымуляванне трэцім бокам як маніпуляванне вынікамі матчаў. Яно караецца здыманнем не менш чым 15 балаў альбо выключэннем з вышэйшай лігі. А вось да арганізатараў «дагаварнякоў» могуць быць ужытыя абедзве гэтыя меры адначасова.

«Шахцёр» апошнія тры гады рабіўся чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Чытаць таксама:

АБФФ не ведае, што рабіць з «Шахцёрам». А прыняць рашэнне трэба цягам тыдня

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2