«Як вы лічыце, ці апраўдана гэта? Якія меры ў адказ, па-вашаму, павінны быць прынятыя?» — спыталі ў Прыгожына.

Прэс-служба Прыгожына апублікавала яго адказ.

«Як чалавек радыкальна настроены, я магу сказаць, што пра ўжыванне ядзернай зброі ў адказ на беспілотнік, вядома, ніякай гаворкі быць не можа.

Трэба перш за ўсё на дыбу таго, хто адказвае за барацьбу з беспілотнікамі, разабрацца, як гэта магло адбыцца ў прынцыпе, а пасля гэтага прыкласці ўсе намаганні для таго, каб мы сталі вядучай дзяржавай у галіне развіцця тэхналогій БПЛА, і такімі ж беспілотнікамі адказваць.

А так, мы выглядаем як клоўны, якія пагражаюць «ядранай бомбай» на дзіцячы беспілотнік», — адрэагаваў Прыгожын.

Ноччу 3 мая, паводле расійскага боку, украінцы атакавалі Крэмль двума беспілотнікамі. 

У выніку падзення і разлёту аскепкаў ніхто не пацярпеў.

Крэмль назваў атаку тэрактам і замахам на Пуціна. Украінскі бок адмаўляе сваю датычнасць да здарэння. 

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
37
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2