Парад перамогі ў Маскве. Kremlin.ru

Парад перамогі ў Маскве. Kremlin.ru

З меркаванняў бяспекі ад парадаў адмовіліся ў Калузе, Разані, Арле, Саратаве, горадзе Гусеў Калінінградскай вобласці, Ліпецку і Яльцы, і нават Цюмені, якая знаходзіцца досыць далёка ад фронту.

Так, у Пскове і Вялікіх Луках улады асцерагаюцца не толькі за бяспеку, але і за «маральна-этычныя аспекты». Па словах губернатара Міхаіла Вядзернікава, у рэгіён на рэабілітацыю прыязджае шмат вайскоўцаў, якія гукі феерверкаў «успрымаюць абсалютна па-іншаму», а сродкі, «якія закладзеныя на салюты, можна выдаткаваць на самае неабходнае ўдзельнікам вайны».

У Курску парад вырашылі не праводзіць, «улічваючы бягучую сітуацыю», а ў Белгарадзе — каб «не правакаваць праціўніка вялікай колькасцю тэхнікі і вайскоўцаў» у цэнтры горада.

Улады Краснадарскага краю фармальна не аб'яўлялі пра адмену парадаў у Краснадары і Сочы (яны традыцыйна праходзілі ў мінулыя гады), а толькі заявілі, што вайсковую тэхніку ў гэтым годзе можна будзе ўбачыць толькі ў Наварасійску. У Бранску ўладам таксама хацелася б правесці парад, але зрабіць яны гэтага «не могуць». Чаму «не могуць», губернатар Аляксандр Багамаз не патлумачыў.

Праводзіць парады перамогі не будуць у анексаваных крымскіх гарадах Керч і Сімферопаль. Паўвостраў у апошнія тыдні стаў часцей падвяргацца нападам дронаў. Па словах кіраўніка паўвострава Сяргея Аксёнава, такое рашэнне прынятае з «меркаванняў бяспекі». Таксама адменены парад і ў Севастопалі.

Акрамя таго, парадаў не будзе ў аддаленых ад фронту Ніжнявартаўску, Сургуце і Ханты-Мансійску. У мэрыях гарадоў сцвярджаюць, што хочуць выказаць «салідарнасць з іншымі рэгіёнамі краіны, дзе па меркаваннях бяспекі ўжо адмянілі святочныя мерапрыемствы».

Учора прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што адмяняць парад у Маскве не будуць.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0