Валерый Раманоўскі. Кадр «Беларусь-1»

Валерый Раманоўскі. Кадр «Беларусь-1»

У снежні 2022 года тэлеканал «Беларусь-1» выпусціў фільм пра контрразведку КДБ, дзе распавялі пра беларусаў і грамадзян іншых краін, якіх абвінавачваюць у працы на замежныя спецслужбы.

Валерыя Раманоўскага ў фільме назвалі «былым начальнікам службы паветранай разведкі». У фільме тады адзначылі, што Раманоўскаму пагражае да 15 гадоў калоніі, але артыкул, па якім яго абвінавачваюць, не назвалі.

У сюжэце «Беларусь 1» гаворыцца, што падчас службы сваяк з Літвы «звёў» падазраванага з агентамі Дэпартамента дзяржбяспекі краіны. Для іх Раманоўскі фатаграфаваў службовыя дакументы, а аднойчы перадаў спецслужбам звесткі аб будаўніцтве БелАЭС, сцвярджаецца ў фільме.

— Сам не заўважыў, як перайшоў гэтую грань. Перадавалася інфармацыя, якая мае абмежавальныя штампы «сакрэтна» і «цалкам сакрэтна», — распавёў падазраваны на «Беларусь-1».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
16