У выхадныя дні мая (6—7, 13—14, 20—21, 27—28) з 10:00 да 16:00 ва ўсіх раёнах сталіцы пройдуць кірмашы рамеснікаў.

Пералік пляцовак, на якіх мінскія рамеснікі бясплатна змогуць выставіць сваю прадукцыю:

— Заводскі раён — Жылуновіча, 4 (тэрыторыя ля ўнівермага «Беларусь»);

— Ленінскі раён — парк імя Грэкавай (вул. Малініна);

— Маскоўскі раён — парк імя Міхаіла Паўлава;

— Кастрычніцкі раён — вул. Асаналіева, 44;

— Партызанскі раён — Парк экстрэмальных відаў спорту (вул. Сталетава, 1);

— Першамайскі раён — вул. Русіянава, 1;

— Савецкі раён — Камароўскі сквер;

— Фрунзенскі раён — Парк Цівалі;

— Цэнтральны раён — набярэжная Траецкага прадмесця.

За падрабязнай інфармацыяй па пытаннях удзелу ў кірмашах неабходна звяртацца ў адміністрацыю раёна г. Мінска па месцы рэгістрацыі па месцы жыхарства.

❗️ Для ўдзелу ў кірмашы неабходна мець копію квітанцыі аб выплаце рамеснага збору альбо пацвердзіць інфармацыю аб рэгістрацыі ў якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0