Мабілізаваныя ў Расіі. Фота: АР

 Мабілізаваныя ў Расіі. Фота: АР

Такую ідэю высунуў доктар эканамічных навук з Бурацкага дзяржуніверсітэта Мікалай Атанаў. Па задумцы навукоўца, дзяржаве варта стварыць генетычны фонд і пры ім жа адкрыць банк спермы.

Гэта дазволіць перад адпраўкай у зону баявых дзеянняў забіраць у вайскоўцаў генетычны матэрыял, але толькі калі яны самі таго захочуць. Пасля гэтага салдацкую сперму трэба замарозіць, лічыць Атанаў.

Калі ж вайсковец загіне або атрымае цяжкае раненне, яго блізкія змогуць «рабіць дзеянні па ўзнаўленні нашчадкаў».

Пры гэтым, як лічыць Атанаў, усе выдаткі аж да ўступлення дзяцей загінулага ў дарослае жыццё павінны ўзяць на сябе ўлады.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі са спасылкай на рассакрэчаныя звесткі амерыканскай выведкі днямі заявіў, што на вайне ва Украіне за апошнія пяць месяцаў загінула больш за 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў, а яшчэ 80 тысяч атрымалі раненні. 

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
48
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4