Паводле ягоных звестак, нафтабазу атакавалі тры дроны-камікадзэ, абышлося без ахвяр, «ліквідацыя наступстваў прылёту пачалася адразу», інфармацыя пра шкоду ўдакладняецца.

У ноч на сераду некалькі рэгіёнаў Украіны, у тым ліку Кіеўская вобласць, падвергліся чарговаму масіраванаму ўдару. У Кіеве ўлады заявілі, што сродкі СПА змаглі збіць усе беспілотнікі.

Паветраныя сілы Украіны заявілі, што ў начной атацы ўдзельнічала 26 «Шахедаў», 21 з іх быў збіты. Сем з іх, па даных рэгіянальных уладаў, былі збітыя ў Днепрапятроўскай вобласці. У Дняпры беспілотнік усё ж трапіў у адміністрацыйны будынак, паведамляў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

У Запарожжы, паводле інфармацыі мясцовых уладаў, разбураны прыватны дом, яшчэ 40 пашкоджана. Ці звязана гэта з начной атакай «Шахедаў», не ўдакладняецца.

Расійскі бок пакуль ніяк не каментаваў паведамленні аб новай серыі ўдараў па Украіне. Кіеў быў атакаваны трэці раз за апошнія шэсць дзён.

Гэтай жа ноччу, магчыма, украінскія беспілотнікі атакавалі вайсковы аэрадром у Бранскай вобласці і рэзервуар з палівам у Краснадарскім краі Расіі, там адбыўся моцны пажар.

Чытаць таксама:

Расіяне атакавалі Кіеў «Шахедамі». Усе варожыя дроны былі збітыя

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7