Сустрэча Лукашэнкі з «выпадковымі» мінакамі ў Ветцы

 Сустрэча Лукашэнкі з «выпадковымі» мінакамі ў Ветцы

«Я бачыў сёння ў Ветцы радасныя твары, і ў чым асаблівасць — калі ёсць нейкія дробныя пытанні, то жанчыны хуценька гэтага чалавека адсоўваюць: «Ды гэта не прэзідэнта пытанні, ды гэта не галоўнае». Галоўнае — каб быў мір, каб не прылятала сюды (як кажуць на Данбасе), каб людзі жылі на мірнай зямлі. Людзі, нарэшце, сваім прыярытэтам зрабілі нармальнае жыццё, спакойнае, мірнае, і жыццё сваіх дзяцей. Гэты прыярытэт сёння я бачу на Гомельшчыне, ды і па ўсёй рэспубліцы», — пахваліўся 28 красавіка ў Ветцы на сустрэчы з абласнымі чыноўнікамі Лукашэнка.

Хто ж гэтыя дапушчаныя да цела любімага кіраўніка «найлепшыя людзі горада»? Reform.by паглядзеў на твары і многіх пазнаў.

Не ўсе асобы ў афіцыйнай фотасправаздачы бачныя, многіх здымалі са спіны для стварэння масавасці. Але тыя, хто змог прадэманстраваць «шчанюковую» радасць пры Лукашэнку і паказаць твар, добра знаёмыя мясцовым жыхарам — гэта раённыя прафсаюзныя кіраўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў.

У натоўпе, як гэта звычайна бывае, не было вертыкальшчыкаў — усе яны знаходзіліся на афіцыйнай сустрэчы, а вось на вуліцы Лукашэнку чакалі тыя, каму месца ў зале не знайшлося. Але гэта правераныя людзі.

Вадзім Гаўрылаў і Уладзімір Бялоў

Вадзім Гаўрылаў і Уладзімір Бялоў

Журналістам удалося апазнаць былога (якую пасаду ён займае цяпер, знайсці не змаглі) і цяперашняга старшыню Веткаўскага раённага абʼяднання арганізацый прафсаюзаў Уладзіміра Бялова і Вадзіма Гаўрылава (сустракалі на выхадзе з выканкама), старшыню прафкама Веткаўскай ЦРБ Тамару Радзькоўскую (прасіла застацца на пасадзе), старшую медсястру ЦРБ Любоў Арэх (30 гадоў таму прыехала з Узбекістана), намесніцу кіраўніка па ідэалагічнай працы Веткаўскага спецлясгаса Тамару Убажэнка (сустракала на чале групы са словамі «ў нас няма праблем»).

Тамара Убажэнка, Любоў Арэх, Тамара Радзькоўская

Тамара Убажэнка, Любоў Арэх, Тамара Радзькоўская

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыехаў на поле на паліраваным ГАЗіку ў суправаджэнні ахоўніка з аўтаматам

Што Лукашэнка рабіў у Віскулях чатыры з паловай гадзіны?

Лукашэнка на суботніку падарыў Азаронку кувалду

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1