Галоўны трэнер зборнай Украіны па дзюдо Віталь Дуброва

Галоўны трэнер зборнай Украіны па дзюдо Віталь Дуброва

Віталь Дуброва падкрэсліў: зборная Украіны байкатуе чэмпіянат свету менавіта з-за допуску расійскіх і беларускіх дзюдаістаў, а не з якіх іншых прычын.

«Мы чакалі і спадзяваліся, што здаровы сэнс пераможа. На жаль, перамаглі расійскія рублі», — канстатаваў Дуброва.

Пры гэтым украінскі галоўны трэнер звярнуў увагу на тое, што Міжнародная федэрацыя дзюдо нават не рабіла праверкі спартсменаў, якія трапілі ў заяўку на чэмпіянат свету. У рэкамендацыях МАК ад 28 сакавіка 2023 года было пазначана, што атлетаў з кантрактамі з Узброенымі сіламі Расіі ці Беларусі да спаборніцтваў дапускаць не павінны. У той жа час

«у спісе расіян практычна ўсе спартоўцы датычныя да сілавых структур або ўваходзяць у ЦСКА ці Расгвардыю. Тым больш, у інтэрнэце куча фатаграфій, дзе яны ў вайсковай форме, з Шайгу фатаграфуюцца, узнагароды атрымліваюць. Гэта значыць, казаць, што быў нейкі маніторынг, не выпадае. Вядома, ніхто гэтага не рабіў, нейкая фармальнасць».

Чэмпіянат свету па дзюдо пройдзе з 7 па 13 мая ў Досе. Акрамя медалёў, спартсмены будуць змагацца за атрыманне ачкоў, якія будуць ісці ў алімпійскі рэйтынг — менавіта ён будзе вызначаць адбор на Алімпіяду-2024 у кожнай вагавой катэгорыі.

Чытайце таксама:

Польшча фармуе міжнародную кааліцыю, каб не дапусціць беларусаў і расіян на Алімпіяду

Украінка Світоліна не паціснула руку беларусцы Сасновіч пасля тэніснага матча

Латвія не дала візу галоўнаму трэнеру зборнай Казахстана. Прычына — яго беларускі пашпарт

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8