Ігар Банцар

Ігар Банцар

«Так, сапраўды я знаходжуся ў варшаўскай псіхушцы. Мала таго — мне ўжо паставілі дыягназ і пачалі фаршыраваць нейкай наркатой, пігулкамі нейкімі, без маёй згоды. Які дыягназ? Штосьці там нейкая шызафрэнія маніякальная. І я магу пагражаць жыццю і здароўю іншых людзей праз сваю агрэсію. Мяне забралі за беларускі акцэнт, мае чорныя пазногці, мой ружанец і мае татуіроўкі. Нібыта з-за агрэсіўных паводзінаў», — распавёў «Белсату» па тэлефоне Ігар Банцар.

З ягоных словаў, яго пазаўчора забрала паліцыя і прывезла ў шпіталь у кайданках. Затрымалі Банцара ў Варшаўскім цэнтры сямейнай дапамогі. Ён сцвярджае, што нікога нават пальцам там не крануў, але некалькі «вульгарных фразаў» сказаў. Кажа, што не быў пад уплывам алкаголю і наркотыкаў, бо ўжо даўно ад іх адмовіўся. Тэст, які зрабілі ў шпіталі, наяўнасць алкаголю ў крыві не выявіў.

Ігар Банцар знаходзіцца ў першым аддзеле псіхіятрычнага шпіталя на вуліцы Новавейскай, 27 (Nowowiejska 27) у Варшаве. Яго можна наведаць.

«Я пайду з гэтым у суд. Адназначна! Я проста так гэтага не адпушчу. І гэта будзе вельмі гучная справа», — абяцае Ігар Банцар.

Ігар Банцар просіць аб як мага шырэйшым распаўсюджванні інфармацыі.

Ігар Банцар — музыка і вакаліст гурту «Mister X». У верасні 2020 года ён станцаваў без штаноў перад міліцэйскім аўтамабілям і быў асуджаны на паўтара года «хіміі». У следчым ізалятары 16 дзён трымаў «сухую» галадоўку. Быў вызвалены 17 снежня 2021 года. У жніўні 2022 года адсядзеў 45 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула, пасля чаго з’ехаў з Беларусі.

Чытаць таксама:

Былы палітвязень Ігар Банцар з’ехаў у Польшчу

«Нам будзе вельмі цяжка вырвацца». Шчыры Банцар — пра ГУБАЗіК, працу качагарам і сваю асабістую паразу

Клас
7
Панылы сорам
17
Ха-ха
25
Ого
10
Сумна
10
Абуральна
13