Alexander Lukashenka Александр Лукашенко

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот з відэа

Гомельскія вертыкальшчыкі сваёй няўвагай да санкцый, на думку Лукашэнкі, выгадна адрозніваюцца ад гродзенскіх, якія ўздумалі на іх ківаць. Ён паўтарыў сваю вечную мантру, што ўвядзенню санкцый, наадварот, трэба радавацца, бо яны даюць, маўляў, новыя магчымасці.

Хоць пасля, праўда, усё ж прызнаў, што з санкцыямі цяжэй, чым без іх. Але каб стала лягчэй, то трэба пра іх проста забыцца.

Ды і ўвогуле аграрыям, маўляў, санкцыі якраз на карысць, бо ўсё, што яны вырабяць, забярэ Расія. Праблемы ў калійнай галіны і ў нафтаперапрацоўкі — але пра гэта галава баліць ва ўрада, а не ў мясцовых чыноўнікаў, якіх да стратэгічных галін усё адно не дапускаюць. А ў Расію, маўляў, і калій «пайшоў», і нафтапрадукты, і трактары ёй запатрабаваныя. Адна вось толькі бяда, што падціскаюць кітайцы. 

Закрануў Лукашэнка пытанне і мікраэлектронікі, якой, маўляў, у Расіі не засталося, а ў Беларусі захавалася.

Сам Пуцін яму з гэтай нагоды нібыта нечакана сказаў: «Які ты маладзец», увёўшы яго самога ў здзіўленне.

І хоць беларускія «чыпаўкі», як Лукашэнка выказаўся, далёкія ад амерыканскіх, тайваньскіх ці карэйскіх стандартаў, «але мы іх вырабляем, хай і крыху большыя».

Карацей, зрабіў выснову Лукашэнка: не ўздумайце шукаць аб'ектыўныя прычыны, іх, маўляў, няма.

Калі ж усе ўсё вытрымаюць, то мы, «будем совсем другими і займём сваё месца пачэснае ў гэтым міры», — падсумаваў Лукашэнка на трасянцы. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Ніхто на нас не збіраецца нападаць. У тым ліку ўкраінцы

Лукашэнка спрагназаваў «жалезную дыктатуру»

Клас
4
Панылы сорам
61
Ха-ха
45
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
20