Супрацоўнікі ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Міншчыны спынілі дзейнасць 21-гадовага жыхара сталіцы, які вёў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па абароце крыптавалюты, паведамляе прэс-служба МУС.

З кастрычніка мінулага года па люты гэтага года малады чалавек зарабіў 1,8 мільёна рублёў на куплі-продажы токенаў. Па такой жа схеме 24-гадовы мінчук за чатыры месяцы атрымаў даход 1,2 мільёна рублёў.

За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць парушальнікам пагражаюць буйныя штрафы, а таксама вяртанне ў даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз іх крыптакашалькі.

Законам дазволены майнінг, набыццё, адчужэнне токенаў фізічнымі асобамі ў асабістых мэтах. Адна з умоў — не будаваць на гэтым бізнэс. Прадпрымальніцтва ў гэтай сферы для фізічных асоб забаронена.

Акрамя таго, такая дзейнасць можа пацягнуць за сабой крымінальную адказнасць за саўдзел у злачынстве — адмыванні або пераводзе грашовых сродкаў махляроў, наркагандляроў, асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмізму ці тэрарызму.

Чытайце таксама:

У Аўстрыі беларус на фуры ўрэзаўся ў легкавік, за рулём якога быў 87-гадовы мясцовы жыхар

Нецвярозы падлетак пашкодзіў тры аўтамабілі ў Мінску

У Дзюсельдорфе беларус параніў жонку нажом. Яго лавілі 10 паліцэйскіх машын

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
3