— Ён баскетбольны Пеле. Яна Пеле тэніса. Выраз, які ўжо выкарыстоўваўся для абазначэння найлепшага ў тым, што ты робіш, увекавечаны на старонках слоўніка! Разам мы ўвайшлі ў гісторыю і напісалі імя караля футбола на нашай партугальскай мове. Пеле азначае «найлепшы», — гаворыцца ў паведамленні.

Шыльду, якая кажа пра з'яўленне слова Пеле ў слоўніку ў сераду ўручылі на спартыўным форуме ў Сан‑Паўлу членам сям'і бразільца. Значэнне слова паводле слоўніка: «нешта незвычайнае, якое вылучаецца дзякуючы сваім якасцям або каштоўнасці, непараўнальнае, якім быў Пеле — Эдсан Аранціс ду Насіменту, якога лічаць найвялікшым спартсменам усіх часоў».

Пеле памёр 29 снежня ва ўзросце 82 гадоў. Апошнім часам былы футбаліст цяжка хварэў, у 2021 годзе ў яго выявілі рак тоўстай кішкі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1