Аляксандр Сырскі. Фота: Мінабароны Украіны.

Аляксандр Сырскі. Фота: Мінабароны Украіны.

Сырскі тлумачыць, што на працягу некалькіх месяцаў на гэтым кірунку яны стрымліваюць наступ ворага і не даюць яму павялічваць лінію фронту. Акрамя таго, наносяць расійскай арміі значныя страты — знішчаюцца самыя прафесійныя расійскія падраздзяленні, узбраенне і ваенная тэхніка.

Далейшае ўтрыманне Бахмута, па словах Сырскага, мае важнае значэнне для абароны Украіны па некалькіх прычынах:

  • горад з'яўляецца важным вузлом абароны, утрыманне якога забяспечвае ўстойлівасць абароны групоўкі войск у цэлым;
  • Бахмут з'яўляецца ўдала размешчанай прыроднай крэпасцю, якая акружаная рэкамі і размешчаная на пагорках, што спрыяе вядзенню абароны;
  • таксама абароне горада спрыяе наяўнасць шматпавярховай забудовы і развітая інфраструктура на левым беразе ракі Бахмутоўка, дзе вядуць абарону ўкраінскія войскі;
  • бой па авалоданні горадам з'яўляецца спецыфічным відам баявых дзеянняў, які патрабуе асаблівых навыкаў і стварае цяжкасці для войск, якія вялі наступ ва ўмовах лесастэпу;
  • Бахмут з'яўляецца часткай Канстанцінаўска-Краматорскай агламерацыі, утрыманне якой выключае выхад расійскіх салдат у фланг і тыл груповак украінскіх войскаў на Лісічанскім і Данецкім напрамках.

Для Расіі, адзначае Сырскі, баі за Бахмут — як другая «бітва за Сталінград», таму Расія не шкадуе рэсурсаў.

У Расіі знайшлі ўжо сем могілак, на якіх масава хаваюць загінулых вагнераўцаў

З сакрэтных амерыканскіх дакументаў сталі вядомы страты ўкраінскай арміі

Расія перакідае ў Бахмут падраздзяленні рэгулярных войск з-за вялікіх страт у шэрагах ПВК «Вагнер»

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
1