Паводле слоў Чуйчанкі, далей рашэнне суда па гэтым пытанні будзе накіравана ў кампетэнтны орган Беларусі для прыняцця канчатковага рашэння адносна перадачы асуджанай.

Згодна з расійскім КПК, рашэнне аб перадачы асуджанай асобы для адбывання пакарання ў дзяржаву яе грамадзянства прымаецца ў судовым парадку.

Соф'ю Сапегу затрымалі 23 мая 2021 года ў мінскім аэрапорце разам з Раманам Пратасевічам. Яе прызналі вінаватай у адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» і прысудзілі шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3