Вольга Бондарава. Фота: яе старонка ў Facebook

Вольга Бондарава. Фота: яе старонка ў Facebook

Хлопчык, на якога накінулася Бондарава, на так званым «антыфашысцкім» камуністычным форуме ў Мінску, заспяваў песню «Белавежская пушча». Інфаказачцы не спадабалася, што ў яго доўгія светлыя валасы і брошка на грудзях. Яна назвала яго «гендарна-нейтральнай істотай».

Пасля выдаліла першы допіс. І напісала другі, больш жорсткі. «Зляпілі ані хлопчыка, ані дзяўчынку, а істоту незразумелай гендарнай ідэнтычнасці… І дэманструюць гэты цуд на патрыятычных мерапрыемствах», — піша яна ў сваім канале. А пасля называе «насмешкай» выступ хлопчыка.

Скрыншоты з канала інфаказачкі Вольгі Бондаравай

Скрыншоты з канала інфаказачкі Вольгі Бондаравай

Пасля яна пайшла далей — глумліва прапанавала чытачам вызначыць, якога пола хлопец. І заклікала забараніць яму выступаць.

Скрыншоты канала інфаказачкі Вольгі Бондаравай

Скрыншоты канала інфаказачкі Вольгі Бондаравай

Вольга Бондарава выкарыстоўваецца лукашэнкаўцамі для стварэння ілюзіі «ініцыятывы знізу» для патрэбных уладам прапагандысцкіх і палітычных кампаній.

Вольга Бондарава — яна выступае супраць усяго беларускага і таго, што сама вызначае як «заходняе». Так, з яе падачы прыбралі помнік з могілак Ларысы Геніюш і знішчылі музей Анатоля Белага ў Старых Дарогах.

На судзе над чалавекам, хто перашкаджаў ёй замалёўваць беларускае графіці, выявілася, што яна судзімая і беспрацоўная.

Чытайце таксама:

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

«Заяву на ўсялякі выпадак я напісала». Прарасійскія актывісткі абмеркавалі, як лацінка і «Наша Ніва» сапсавалі ім жыццё

Інфаказачка Бондарава паступіла ў БДПУ. Здагадайцеся, на якую спецыяльнасць

У Гродне на «хімію» асудзілі чалавека, які перашкаджаў «ябацькам» замалёўваць БЧБ на тратуары. Жанчына выявілася судзімай і беспрацоўнай

Клас
3
Панылы сорам
32
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
70