Фота: БелТА

Фота: БелТА

У Беларусі ў навучальным годзе 2023-2024 усіх іншагародніх студэнтаў забяспечаць месцамі ў інтэрнатах. 

У прыватнасці, першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч сёння растлумачыў, што ў Мінску з уводам у эксплуатацыю новых інтэрнатаў — маладзёжнага комплексу інтэрнатаў у мінскай Студэнцкай вёсцы на праспекце Дзяржынскага — плануюць цалкам вырашыць праблему забеспячэння месцамі ў інтэрнатах.

— Да лета будоўля павінна быць скончаная, з першага верасня туды заселяцца студэнты БДУІР і БДМУ, — растлумачыў Бахановіч падчас рэспубліканскага суботніка.

Ён расказаў, што ў Беларусі ў рэгіёнах забяспечанасць студэнтаў месцамі ў інтэрнатах складае 100%. У Мінску гэтая лічба ніжэйшая — каля 90%.

— З уводам гэтых інтэрнатаў у эксплуатацыю мы праблему вырашым цалкам. Усе іншагароднія студэнты, якія навучаюцца ў Мінску, будуць забяспечаны месцам у інтэрнаце, — падкрэсліў ён.

І ўдакладніў, што ў новых інтэрнатах створаны найбольш камфартабельныя ўмовы для жыцця: асобныя блокі з душавымі кабінамі, пакоі, дзе можна прыгатаваць ежу, месцы агульнага карыстання, дзе можна рыхтавацца да вучобы, а таксама шэраг іншых дапаможных памяшканняў для вольнага часу, мерапрыемстваў і навучання.

«На яго і дзяўчаты будуць па-іншаму глядзець». Вальфовіч хоча пачаць прызываць і студэнтаў

Куды паехаць павучыцца? Еўрапейскія стыпендыі для беларусаў

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0