Алехандра Таледа. Фота: AP

Алехандра Таледа. Фота: AP

Некалькі гадоў таму ён збег у ЗША, але быў арыштаваны амерыканскімі ўладамі па запыце Перу, паведамляе Бі-бі-сі.

Былы прэзідэнт адмаўляе вымагальніцтва або атрыманне хабараў.

Перуанскія ўлады сцвярджалі, што Таледа атрымаў мільёны даляраў ад бразільскай будаўнічай кампаніі Odebrecht у абмен на заключэнне кантрактаў.

Яны накіравалі ЗША запыт аб экстрадыцыі ў маі 2018 года. Пракуратура Перу дамагаецца 20-гадовага турэмнага зняволення для былога прэзідэнта.

Алехандра Таледа быў упершыню арыштаваны ў Каліфорніі ў 2019 годзе. У 2020-м ён быў вызвалены пад заклад і пасаджаны пад хатнім арышт з электронным маніторам на назе.

На гэтым тыдні адвакаты былога прэзідэнта беспаспяхова хадайнічалі аб адтэрміноўцы яго экстрадыцыі. Яны сцвярджалі, што яго жыццё будзе ў небяспецы, калі ён вернецца ў Перу.

Таледа заяўляе, што абвінавачванні супраць яго палітычна матываваныя. Аднак суддзя акруговага суда ЗША ў Паўночнай акрузе Каліфорніі палічыў, што маецца дастаткова доказаў, каб меркаваць, што Таледа ўдзельнічаў у змове і адмыванні грошай.

Чакаецца, што яго экстрадыцыя зойме ўсяго некалькі дзён.

У Перу прэзідэнт распусціў парламент. А яму абвясцілі імпічмент

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0