Фота Брэсцкага гарвыканкама

Фота Брэсцкага гарвыканкама

Лагатып, які перамог у конкурсе, намаляваны ў выглядзе стракатай стралы з лукам, якія сімвалізуюць герб горада. Кожны колер адлюстроўвае пэўныя аспекты, звязаныя з жыццём Брэста, — яго знакамітыя ліхтары, памежныя слупы, рэкі, масты, лясы.

Слоганам турыстычнага брэнда выбрана беларускае слова «натхняе». І яго прапануюць не перакладаць для версій на іншых мовах. На рускай мове яно застаецца напісаным кірыліцай, на англійскай — транслітарацыяй.

«Стварэнне турыстычных брэндаў — сусветная тэндэнцыя. Ён павінен быць вядомы турыстам.

Пры позірку на яго ў людзей павінна ўзнікаць асацыяцыя з Брэстам. Гэта не проста слова, а ў нейкай ступені твор мастацтва, з якім людзі захочуць сфатаграфавацца, набыць прадукцыю з яго выявай», — адзначыла начальніца аддзела спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама Алеся Акруг.

Прапанаваны дызайнерамі турыстычны брэнд плануюць размяшчаць на банерах, футболках, паліграфічнай і сувенірнай прадукцыі.

«Спектр шырокі. Прадукцыю з выявай нашага турыстычнага брэнда будзем прэзентаваць на выставах у Беларусі і за мяжой, размяшчаць на білбордах. Паступіла прапанова ад турыстычнай фірмы забрэндзіраваць турыстычны аўтобус», — дадала Алеся Акруг.

Яна таксама звярнула ўвагу, што гэта менавіта турыстычны брэнд Брэста.

Чытайце таксама:

У Брэсце паставілі новы арт-аб'ект у гонар судовай установы

Стала вядома, за што звольнілі мэра Брэста Рагачука і куды яго прызначаць

У Брэсце хочуць рабіць плітку з поліэтыленавых пакетаў

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0