Спадарожнік Rhessi

Спадарожнік Rhessi

Міністэрства абароны ЗША пацвердзіла, што 660-фунтавы (300 кг) касмічны карабель зноў увайшоў у атмасферу над рэгіёнам пустыні Сахара, прыкладна на 26 градусах даўгаты і 21,3 градуса шыраты», — паведамілі прадстаўнікі NASA.

Гэтыя каардынаты паказваюць на падзенне каля судана-егіпецкай мяжы, адзначыў астрафізік Джонатан МакДаўэл у твітары. Паводле яго слоў, Rhessi рухаўся на паўночны ўсход, калі апусціўся.

Большая частка касмічнага карабля, верагодна, згарэла ў атмасферы Зямлі, хоць чакаецца, што некаторыя абломкі могуць прызямліцца.

Rhessi запусцілі на нізкую калязямную арбіту на борце ракеты Pegasus XL у 2002 годзе з мэтай унікальнага даследавання Cонца.

Нагадаем, у ноч на 20 красавіка ў небе над Кіевам і Гомелем зафіксавалі яркую ўспышку. У сталіцы Украіны абвясцілі паветраную трывогу.

У Кіеўскай гарадской адміністрацыі паведамілі, што, паводле папярэдніх даных, жыхары сталіцы бачылі падзенне касмічнага спадарожніка NASA. Пасля ў NASA гэтую інфармацыю абверглі і заявілі, што ўспышкі над Кіевам не маглі быць выкліканыя падзеннем з арбіты спадарожніка, і выказалі меркаванне, што гэта быў метэор.

Чытайце таксама:

Загадкавая ўспышка ў небе над Гомелем і Кіевам: NASA заяўляе, што гэта не мог быць спадарожнік

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0