Абаронныя ведамствы Капенгагена і Амстэрдама і ўзгаднілі перадачу Украіне 14 танкаў Leopard 2 нямецкай вытворчасці.

Пра гэта паведамляе дацкае агенцтва Ritzau са спасылкай на в.а. міністра абароны краіны Троэльса Лунда Поўльсена. Паводле яго слоў, гэтыя танкі павінны прыбыць ва Украіну на пачатку наступнага, 2024 года.

У той жа час Данія абавязалася перадаць для патрэб УСУ парадку сотні танкаў папярэдняй мадэлі — Leopard 1. Па словах Поўльсена, каля 80 з іх павінны паступіць у распараджэнне УСУ да наступнага года.

«Улады Даніі імкнуцца да таго, каб з улікам памеру нашай краіны мы былі адным з найбуйнейшых донараў, — запэўніў ён. — Таму што вельмі важна, каб нашы сябры ва Украіне атрымлівалі максімальную падтрымку».

У канцы сакавіка Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв'ю японскаму выданню Yomiuri Shimbun, што вясновае контрнаступленне УСУ адкладаецца, таму што Украіне не хапае зброі і боепрыпасаў.

«Мы яшчэ не можам пачаць наступ. Без танкаў, артылерыі і HIMARS мы не можам адправіць нашых адважных вайскоўцаў на фронт», — заявіў ён.

Міністр абароны Украіны паказаў, як выглядаюць перададзеныя Францыяй «колавыя танкі»

Славакія перадала Украіне 13 знішчальнікаў МіГ-29

Шмыгаль: Наступ Украіны можа пачацца летам

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0