У Беларусі затрымалі пракрамлёўскага хакера, заснавальніка групоўкі Anonymous Russia. Аказалася, гэта 18-гадовы падлетак з Гомеля. Цяпер хакеры з сеткі Killnet, якія падтрымліваюць Пуціна і вайну, пагражаюць інфраструктуры беларускіх уладаў.

Лукашэнка на Вялікдзень паехаў у Шклоў. Разам з ім Коля Лукашэнка, Наталля Эйсмант і Сяргей Цяцерын.

Падвойнае забойства ў Крупках: мужчына застрэліў сваю жонку і яе каханага. У Магілёве жанчына нарадзіла дачку, паклала дзіця ў пакет — і пакінула.

Па балотах Ельні плывуць астравы, а па гомельскіх вуліцах — праваслаўныя святары.

Як выглядаюць байцы беларускай тэрабароны: НАТА, што з тварам?

Відэа з адкрыцця моста ў Гродне: лазеры і СССР.

Усе падрабязнасці ў новым выпуску навінаў ад «Нашай Нівы».

Глядзіце таксама:

Святар пайшоў забіваць людзей / Лукашэнка кажа «Дзякуй!» суддзям / Голы пакупнік з Баранавічаў. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 14 красавіка

Пракурор гвалтаваў дзяцей / Лукашэнка кінуў Уга Чавеса на $1,5 мільярда / «Песняры» і цэнзура. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 13 красавіка

Сілавіка-ябацьку пасадзілі на Акрэсціна / Тэракт у метро: новыя звесткі / Зверствы расіян на вайне. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 12 красавіка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0