Навуковы эксперымент «Пячора часу» пастаўлены ў правінцыі Гранада для вывучэння наступстваў адзіноты.

«Я ні з кім не размаўляла ўвесь гэты час, толькі сама з сабой», — сказала 50-гадовая альпіністка і спелеолаг. Яна выйшла да людзей у пятніцу раніцай. Фламіні нічога не ведала пра вайну ва Украіне і пра заканчэнне пандэміі.

Беатрыс шырока ўсміхалася шматлікім журналістам, якія сабраліся ля ўваходу ў пячору. Каля 10 хвілін яна абдымала сваякоў і сяброў. Яе першым жаданнем было прыняць душ, бо яна не мылася 1,5 года.

Клас
9
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
22
Сумна
1
Абуральна
0